Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон перасьцярог Лукашэнку ад удзелу ў канфлікце ва Ўкраіне


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі лічыць, што актыўны ўдзел Беларусі ў канфлікце Расеі і Ўкраіны прывядзе да таго, што Лукашэнка сутыкнецца з праблемамі ў сябе ў краіне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу France 2.

«Калі прэзыдэнт Лукашэнка вырашыць яшчэ больш прысьвяціць сябе гэтай вайне, ён зробіць гэта насуперак парадзе значнай часткі свайго народу. Тады яму давядзецца ўзяць на сябе адказнасьць, якая, я думаю, не абыдзецца для яго без праблем», — сказаў Макрон.

Прэзыдэнт Францыі таксама нагадаў, што ЭЗ ужо ўвёў санкцыі супраць Беларусі пасьля таго, як краіна дазволіла разьмясьціць на сваёй тэрыторыі расейскіх вайскоўцаў «для перакідваньня ва Ўкраіну».

10 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што ён дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб разгортваньні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы». Лукашэнка таксама чарговы раз заявіў, што ва Ўкраіне плянуецца нанясеньне ўдараў па тэрыторыі Беларусі — пра гэта Менск нібыта папярэдзілі «па неафіцыйных каналах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG