Літоўская памежная служба апублікавала відэа, на якім бачна, як беларускія службы спрыяюць нелегальнаму перасячэньню зьнешняй мяжы Эўразьвязу. На апублікаваным відэа бачна, як двое зьнішчаюць памежныя аб’екты Літвы, а потым вядуць нелегальных мігрантаў у Літву. Як паведамілі літоўскія памежнікі, гэтыя людзі былі ў форме і мелі пры сабе аўтаматы.
«Пазьней яны разам зь яшчэ трыма асобамі, якія суправаджалі нелегальных мігрантаў, селі ў мікрааўтобус беларускага памежнага ведамства і паехалі ўздоўж дзяржаўнай мяжы», — цытуе літоўскіх памежнікаў польскі інфармацыйны рэсурс onet.pl.