Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў гульца зборнай Беларусі ў хакеі на траве, вядомага таксама як блогера ў TikTok


Уладзіслаў Белавусаў
Уладзіслаў Белавусаў

Выглядае, што вядомаму спартоўцу пагражалі і білі яго перад запісам зьдзеклівага відэа.

26-гадовы Ўладзіслаў Белавусаў — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў хакею на траве. Ён выступае за зборную Беларусі ў гэтым відзе спорту і за клюб «Менск». Акрамя таго, мае больш за 2 млн падпісантаў у сваім TikTok.

Белавусаў з Воршы, выхаванец мясцовай школы «Тэмп», у яго спартовая сям’я — стрыечны брат таксама гуляе ў хакей на траве, а маці Сьвятлана Белавусава была чэмпіёнкай краіны ў гэтым відзе, а цяпер трэнэрка.

Пасьля залатога мэдаля ў чэмпіянаце Беларусі Белавусаў дапускаў, што можа паспрабаваць сябе ў эўрапейскім чэмпіянаце, але адзначаў, што цяпер зрабіць гэта складаней праз шэраг абмежаваньняў. Не выключаў і пераезд у расейскі клюб. Пры гэтым Уладзіслаў падкрэсьліваў, што не паўсюль за межамі Беларусі будуць больш выгадныя прапановы ў спартовым і фінансавым плянах.

Уладзіслаў Беларусаў з кубкам чэмпіёна Беларусі
Уладзіслаў Беларусаў з кубкам чэмпіёна Беларусі

Сілавікі пасьля зьдзекаў са спартоўца здабылі кантроль над ягоным TikTok, дзе апублікавалі сваё відэа з «прызнаньнямі» спартоўца. Паводле інфармацыі «Трыбуны», Белавусава затрымалі практычна адразу пасьля здымак на тэлеканале «Беларусь-5» за нібыта відэа з народных пратэстаў у 2020-м.

Літаральна перад самым затрыманьнем Белавусаў разам з аднаклюбнікамі ўдзельнічаў у перадачы на дзяржаўнай тэлевізіі.

24 лютага, калі пачаўся поўнамаштабны наступ Расеі на Ўкраіну, Белавусаў знаходзіўся на захадзе Ўкраіны, адкуль зь цяжкасьцямі выехаў.

У якой справе праходзіць хакеіст — адміністрацыйнай ці крымінальнай — дакладнай інфармацыі пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG