Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прадставіла польскаму прэм’еру Аб’яднаны кабінэт і расказала пра плян «Перамога»


Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі вітае Сьвятлану Ціханоўскую
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі вітае Сьвятлану Ціханоўскую

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прадставіла прэм’ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінэт і яго чальцоў Тацяну Зарэцкую, Аліну Коўшык, Паўла Латушку і Аляксандра Азарава.

Сустрэча адбылася падчас Варшаўскага форуму аб бясьпецы 4 кастрычніка.

Ціханоўская расказала Маравецкаму пра падрыхтоўку пляну «Перамога», яны абмеркавалі пытаньне рэгістрацыі кабінэту ў Польшчы, а таксама канфэрэнцыю АБСЭ, якая мае адбыцца ў сьнежні ў Лодзі.

Падчас сустрэчы гаварылася пра пытаньне ідэнтычнасьці і культуры. Прадстаўніца ў справе нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык гаварыла пра беларускія садкі і школы ў Польшчы, у адказ ёй было паведамлена, што польскі бок цалкам падтрымлівае яе ініцыятывы. Ішла размова пра сынхранізаваныя санкцыі Захаду, каб у рэжыму не было магчымасьці іх абыходзіць і зарабляць на нейкіх схемах.

Зьлева направа: Матэвуш Маравецкі, Тацяна Зарэцкая, Аляксандар Азараў, Аліна Коўшык
Зьлева направа: Матэвуш Маравецкі, Тацяна Зарэцкая, Аляксандар Азараў, Аліна Коўшык

Пасьля сустрэчы з польскім прэм'ер-міністрам Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі на тэму «Жанчыны ў сыстэме міжнароднай бясьпекі» разам з Вольгай Стэфанішынай, віцэ-прэм’ерам Украіны ў справах Эўропы і Эўраатлянтычнай інтэграцыі, і Кэтрын Эштан, супрацоўніцай Цэнтру Вудра Вільсана, былой Вярхоўнай прадстаўніцай, віцэ-прэзыдэнткай Эўракамісіі (2009–2014).

Зьлева направа: удзельніцы дыскусіі Кэтрын Эштан, Сьвятлана Ціханоўская, Вольга Стэфанішына
Зьлева направа: удзельніцы дыскусіі Кэтрын Эштан, Сьвятлана Ціханоўская, Вольга Стэфанішына

«З майго досьведу, жанчыны больш моцныя, чым пра іх думаюць, — сказала Сьвятлана Ціханоўская. — Калі ўсё пачыналася, для мяне было важна паказаць, што ў мяне ёсьць сіла супрацьстаяць. І я працягваю гэтае супрацьстаяньне. Маё жыцьцё поўнае болі і страху. У Беларусі людзей затрымліваюць, людзей катуюць. Шмат цудоўных жанчын ахвяравалі сваёй свабодай, такія як Марыя Калесьнікава і Антаніна Канавалава. Для нас важна дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў. І я разумею сваю адказнасьць за сваіх дзяцей, і ўсіх дзяцей, каб яны былі ў свабоднай краіне і не баяліся».

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Раней 4 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская наведала офіс арцыбіскупа Варшавы кардынала Казімежа Ныча. Як расказаў Свабодзе старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, размова ішла пра тое, каб адкрыць у Польшы беларускую парафію і дапамагчы беларусам-каталікам як у Беларусі, так і ў Польшчы.

Справа Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Дзяніс Кучынскі, зьлева арцыбіскуп Варшавы Казімеж Ныч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі
Справа Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Дзяніс Кучынскі, зьлева арцыбіскуп Варшавы Казімеж Ныч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі

Арцыбіскуп запэўніў у падтрымцы касьцёлам таго, што робяць беларусы ў змаганьні за свабоду, паведаміў Вячорка. Арцыбіскуп паабяцаў, што будзе служыць беларускую службу на пачатку адвэнту. Падчас сустрэчы гаварылі і пра тое, што касьцёл сьвятога Аляксандра ў цэнтры Варшавы перададзены ў карыстаньне беларускім вернікам.

Падчас сустрэчы Ціханоўскай зь міністрам замежных спраў Харватыі Горданам Грліч-Радманам ішла размова пра праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязьняў, якія будуць неўзабаве запушчаныя. Такія праграмы дапамогі ўжо працуюць з Італіяй.

Ролю Беларусі ў вайне, абарону незалежнасьці і сытуацыю з палітвязьнямі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам ЗША ў АБСЭ Майклам Карпэнтэрам.

Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з амбасадарам ЗША пры АБСЭ Майклам Карпэнтэрам, Варшава, 4 кастрычніка 2022
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з амбасадарам ЗША пры АБСЭ Майклам Карпэнтэрам, Варшава, 4 кастрычніка 2022

Карпэнтэр добра абазнаны ў сытуацыі ў Беларусі, бываў у Менску, сустракаўся з Лукашэнкам, арганізоўваў слуханьні па Беларусі ў АБСЭ.

Падчас сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі сэнатар-дэмакрат Крыстафэр Мёрфі гаварыў пра разуменьне таго, што сытуацыя ў Беларусі і вайна ва Ўкраіне — гэта адзін крызіс. Патрабаваньне вываду расейскіх войскаў зь Беларусі, большы санкцыйны ціск на рэжым і падтрымка грамадзянскай супольнасьці Беларусі — гэта тры рэчы, паводле Ціханоўскай, празь якія ЗША могуць дапамагчы Беларусі.

Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з сэнатарам Крыстафэрам Мёрфі. Варшава, 4 кастрычніка 2022
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з сэнатарам Крыстафэрам Мёрфі. Варшава, 4 кастрычніка 2022
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG