Паводле дакумэнту, апублікаванага на партале прававой інфармацыі, у расейскае войска прызавуць 120 тысяч чалавек.
У расейскім Генэральным штабе заявілі, што прызыўнікоў ня будуць адпраўляць на вайну ва Ўкраіну, а пасьля дэмабілізацыі яны адправяцца дадому.
- Уладзімір Пуцін 21 верасьня абвясьціў у Расеі мабілізацыю, назваўшы яе «частковай». Улады заявілі аб плянах набраць у войска 300 тысяч рэзэрвістаў, якія прайшлі службу і маюць досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях. Гэтыя сьцьвярджэньні не прапісаныя ў афіцыйным указе аб мабілізацыі, і зь першага дня яе правядзеньня з розных рэгіёнаў паступаюць паведамленьні аб парушэньні заяўленых абмежаваньняў. Паводле зьвестак некаторых расейскіх СМІ, на вайну з Украінай улады плянуюць мабілізаваць больш за мільён грамадзян.