Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году заходні пасол уручыў даверчыя лісты Лукашэнку


Амбасадарка Швайцарыі ў Менску Крыстынэ Гонэгер і міністар замежных справаў Уладзімер Макей. Менск, 9 лютага 2022 г.
Амбасадарка Швайцарыі ў Менску Крыстынэ Гонэгер і міністар замежных справаў Уладзімер Макей. Менск, 9 лютага 2022 г.

Гэта зрабіла амбасадарка Швайцарыі ў Менску Крыстынэ Гонэгер.

Аляксандр Лукашэнка пасьля 5-дзённай адсутнасьці ў Беларусі прыняў даверчыя лісты ад паслоў 11 дзяржаваў.

Амбсадары ўручаюць даверчыя лісты Лукашэнку. Сярод іх амбасадарка Швайцарыі. Менск, 30 верасьня 2022
Амбсадары ўручаюць даверчыя лісты Лукашэнку. Сярод іх амбасадарка Швайцарыі. Менск, 30 верасьня 2022

Прымаючы даверчыя лісты амбасадаркі Швайцарыі, ён сказаў аб узаемнай павазе і нэўтралітэце, якога павінна трымацца альпійская краіна.

«Мы нязьменна зацікаўленыя ў разьвіцьці двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі, адкрытага і канструктыўнага дыялёгу. Відавочна, што менавіта такі дыялёг, а ня санкцыі і папрокі, дазваляе знайсьці разьвязаньне найцяжэйшых пытаньняў і рухацца наперад, прытым пры любых абставінах», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба.

Швайцарыя пасьлядоўна далучаецца да большасьці санкцыйных захадаў, якія прымае супраць Беларусі і Расеі Эўрапейскі Зьвяз. Апрача пасла Швайцарыі даверчыя лісты Лукашэнку далі амбасадары Мальтыйскага ордэну і Босьніі.

У лютым 2022 году Крыстынэ Гонэгер прыляцела ў Менск і наведала палітзьняволеную — грамадзянку Швайцарыі Натальлю Хершэ, якая ня раз галадавала за кратамі празь невыносныя ўмовы ўтрыманьня. Пасьля гэтага Хершэ адпусьцілі з турмы і яна вярнулася ў Швайцарыю.

У Швайцарыі пры гэтым ня лічаць уручэньне лістоў Лукашэнку прызнаньнем яго легітымнасьці.

Краіны Захаду не прызнаюць Лукашэнку легітымна абраным прэзыдэнтам, іх амбасадары адмаўляюцца ўручаць яму даверчыя лісты. З гэтай прычыны Менск вымушаны быў пакінуць амбасадар Францыі Нікаля дэ Лякост.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG