Выказаўшы з гэтай нагоды «глыбокую заклапочанасьць», МЗС краіны асудзіў наведваньне Лукашэнкам Піцунды і назваў візыт «парушэньнем дзяржаўнай мяжы Грузіі і асноўных прынцыпаў і норм міжнароднага права».
«Заклікаем беларускі бок паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць сувэрэннай грузінскай дзяржавы ў міжнародна-прызнаных межах і не рабіць дзеяньняў, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.
Увечары на акцыі ў Тбілісі ля амбасады Беларусі людзі спалілі партрэты Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.