Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая пастанова Аб’яднанага кабінэту — інструкцыя для дзяржслужбоўцаў і перагляд адносінаў з Расеяй


Аб'яднаны пераходны кабінэт: Валер Сахашчык, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Валер Кавалеўскі
Аб'яднаны пераходны кабінэт: Валер Сахашчык, Аляксандар Азараў, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Валер Кавалеўскі

Абʼяднаны пераходны кабінэт на чале са Сьвятланай Ціханоўскай выдаў пастанову, у якой вызначаныя заданьні для чальцоў кабінэту.

Сярод іншага, прадстаўніку па транзыце ўлады (Павал Латушка) даручаецца падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасьці падтрымаць дэмакратычныя зьмены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску пляну «Перамога».

Чальцу кабінэту, адказнаму за міжнародную палітыку (Валер Кавалеўскі) дадзенае даручэньне падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дамоўна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй.

Пастанова павінная быць выкананая да 5 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG