Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пратэстах супраць мабілізацыі ў Расеі на вайну з Украінай затрымалі 1300 чалавек, некаторым давалі позвы ў ваенкамат. ФОТА


Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі на вайну з Украінай, 21 верасьня 2022
Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі на вайну з Украінай, 21 верасьня 2022

Па стане на раніцу 22 верасьня ў Расеі на акцыях пратэсту супраць «частковай мабілізацыі», абвешчанай прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 21 верасьня, сілавікі затрымалі ня менш за 1313 чалавек у 38 гарадах, паведамляе «ОВД-Инфо».

Больш за ўсё затрыманых у Маскве і Санкт-Пецярбургу — 536 і 478 чалавек адпаведна. У Екацярынбурзе 48 затрыманых, у Пермі — 30. «ОВД-Инфо» ўдакладняе, што ў Екацярынбурзе вядома як мінімум аб адной крымінальнай справе.

Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі
Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі

У іншых гарадах Расеі акцыі ў асноўным былі нешматлікімі. Пры гэтым паліцыя дзейнічала жорстка: да мірных пратэстоўцаў ужывалі гвалт, у Пецярбургу людзей білі дубінкамі, адзначае выданьне.

Расейскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што адразу ў некалькіх маскоўскіх аддзяленьнях паліцыі затрыманым на акцыі пратэсту супраць мабілізацыі ўручылі позвы ў ваенкамат.

Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі
Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі

Тэлеграм-канал «Вот так» піша, што затрыманых прымушалі падпісваць позвы ў АУС «Сакаліная Гара». Там знаходзіўся вайсковы камісар, расказала жонка аднаго з затрыманых; яго таксама прымусілі падпісаць позву.

Пазьней яна паведаміла «Медиазоне», што яе мужа адпусьцілі з АУС.

«Яму асабіста ўручаў [падарунак] камісар. На відэа яны здымалі, як яны ўручаюць яму позву, і казалі, што ён ня можа не прыняць яе, таму што ён грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі і абавязаны зьявіцца заўтра ў камісарыят», — удакладніла яна.

Фота адной з позваў апублікаваў сябра партыі «Яблоко» Кірыл Ганчароў. Паводле яго, яно зроблена ў АУС Мажайскага раёну.

«Позвы ўручылі затрыманым у АУС Сакаліная гара і Любліна. У АУС па раёне Марфіна зайшоў чалавек у цывільным, які кажа, што зараз будзе ўручаць позвы. Да АУС па раёне праспэкт Вярнадзкага, паводле інфармацыі затрыманых, прыехалі супрацоўнікі ваенкамата», — гаворыцца ў паведамленьні.

Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі
Затрыманьні ў Расеі на акцыі супраць мабілізацыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG