«Інфармуем, што РУП „Белпошта“ з 17.09.2022 уведзена плата ў памеры 15% ад сумы міжнароднага паштовага грашовага пераводу, якая перавышае 4 000 руб. у каляндарны месяц:
- за выдачу і пералік наяўных грашовых сродкаў пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у апэрацыйных касах аб’ектаў паштовай сувязі і дома;
- за дасылку па пісьмовым распараджэньні атрымальніка міжнародных пераводаў на бягучы (разьліковы) банкаўскі рахунак», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Раней «Белпошта» таксама стала браць плату за прыём плацяжоў і пераводаў з картак замежных банкаў.