Пад арышт падпалі гелікоптэр, часткі вінта да яго і авіяцыйны турбарэактыўны рухавік.
«Да пачатку поўнамаштабнай збройнай агрэсіі РФ супраць Украіны гэтая маёмасьць была ўвезеная на некалькі ўкраінскіх прадпрыемстваў для рамонту па замове Мінабароны Рэспублікі Беларусь, беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Пракуратура дадала, што цяпер арыштаваная маёмасьць знаходзіцца ў працэсе перадачы на патрэбы Ўзброеных сіл Украіны.
Арышт адбыўся ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб калябарацыйнай дзейнасьці.