Кошт перададзеных актываў складае каля 120 млн грыўняў (каля 3,3 млн даляраў).
Сьледзтва высьветліла, што ў Кіеве, а таксама Жытомірскай і Мікалаеўскай абласьцях, дарожныя работы выконвалі кампаніі, «канчатковым бэнэфіцыярным уладальнікам якіх зьяўляецца Рэспубліка Беларусь».
Цяпер дзейнасьць прадпрыемстваў дасьледуецца на прадмет «прысваеньня сродкаў дзяржаўнага бюджэту ... зь іх наступнай легалізацыяй і вывадам за мяжу», а таксама «магчымага фінансаваньня дзеяньняў, зробленых з мэтай захопу дзяржаўнай улады, зьмяненьня межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны».
2 верасьня Нацыянальная паліцыя паведаміла пра арышт 390 чыгуначных вагонаў, якія належаць двум беларускім і васьмі расейскім прадпрыемствам на агульную суму каля 400 млн грыўняў (10,9 млн даляраў).
У ліпені ў Кіеўскай вобласьці былі арыштаваныя тры цеплавозы Беларускай чыгункі. Па дадзеных Службы бясьпекі Ўкраіны, яны былі задзейнічаныя для перавозу асабовага складу, узбраеньня, вайсковай тэхнікі і сродкаў тылавога забесьпячэньня расейскага войска да паўночных межаў Украіны. Цеплавозы таксама «ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супраць сіл абароны на тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласьцей».