Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заводзе «Гродна Азот» адбылася аварыя, два чалавекі пацярпелі


Тэлеграм-канал «Стачком Азота» паведаміў, што на заводзе «Гродна Азот» адбылася надзвычайная сытуацыя, у якой пацярпелі два чалавекі. Паводле непацьверджаных зьвестак каналу, адзін з пацярпелых загінуў, але на прадпрыемстве гэтую інфармацыю абверглі.

Паводле папярэдняй інфармацыі каналу, адбылася «блякіроўка перадкляпанаў на лініі аміяку і выхад прадукту». Пацярпелі працаўнікі, якія дасьледавалі калёну, унутры якой апынуўся аміяк.

Пазьней інфармацыя пра надзвычайнае здарэньне зьявілася ў афіцыйнай газэце «Гродненский химик». Там напісалі пра «двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармленьня дакумэнтаў і ўзгадненьня з кіраўніцтвам цэху аміяк-3, прыступілі да ўстараненьня заўваг па выкананьні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналягічнага аб’екту падразьдзяленьня».

«Гродненский химик» паведамляе, што пацярпелых даставілі ў лякарню хуткай дапамогі і што іх здароўе «знаходзіцца пад строгім кантролем». Пры гэтым пра стан пацярпелых не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG