Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ перадаў у пракуратуру справу супраць «Атрадаў грамадзянскай самаабароны»


Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.

У справе пяцёра фігурантаў: Натальля Мацьвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак, Аляксей Глотаў і Дзьмітры Сасноўскі. «У залежнасьці ад ролі кожнага», ім выстаўленыя абвінавачаньні:

– ва ўдзеле ў арганізацыі, створанай для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці (ч. 2 арт. 290-4 КК);

  • у падрыхтоўцы і дапамозе акту тэрарызму, акце тэрарызму (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 289, ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289, ч. 2 арт. 289);
  • у незаконных дзеяньнях у дачыненьні да гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3);
  • у садзейнічаньні тэрарыстычнай дзейнасьці (ч. 1 арт. 290-2); падрыхтоўцы да праходжаньня навучаньня для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці (ч. 1 арт. 13 і арт. 290-3);
  • у незаконных дзеяньнях у дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і замаху на такія дзеяньні (ч. 4 арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295);
  • у падрыхтоўцы да акту тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359);
  • у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня (ч. 1 арт. 361-1);
  • у закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі (ч. 3 арт. 361);
  • у распальваньні сацыяльнай варожасьці або варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК).

У верасьні затрыманыя раней удзельнікі тэлеграм-каналу і аднайменнага чату «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» («АГСБ») Натальля Мацьвеева, Вадзім Гулевіч, Дзьмітры Сасноўскі, Кірыл Ашурак, Аляксей Глотаў і Дзяніс Хромаў (Хофман) былі ўключаныя ў сьпіс асоб, якія маюць дачыненьне да «тэрарыстычнай дзейнасьці». 18 жніўня 2021 Вярхоўны суд прызнаў чат тэрарыстычнай арганізацыяй.

  • «АГСБ» – гэта канал, створаны расіянінам Дзянісам Хромавым. Сам ён жыве ў Нямеччыне. Вядомы тым, што ў 2010-х чытаў battle-рэп пад псэўданімам D1S. Ніякага дачыненьня да Беларусі Хромаў ня мае, але падчас пратэстаў у Менску Дзяніс стварыў радыкальны канал і чат. Адміністратары і мадэратары каналу, сярод якіх, як у далейшым выявілася, былі супрацоўнікі органаў, заахвочвалі ўдзельнікаў да актыўных дзеяньняў.
  • Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак і Аляксей Глотаў былі затрыманыя ў справе аб падрыве вузла сувязі ў Вілейцы, Натальля Мацьвеева – у справе аб спробе зьнішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзьмітры Сасноўскі – у справе аб замаху на работніка тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка. На паказаных афіцыйнымі каналамі кадрах «нападу на Азаронка» Дзьмітры Сасноўскі выходзіць з машыны разам з «паплечнікам», узброеным пісталетам. Але ні твар паплечніка, ні яго імя не называюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG