Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі праектанты дарогі знайшлі магілы ахвяр сталінскіх расстрэлаў, улады спрабуюць гэта зьняпраўдзіць


Cхема магіл ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомлі
Cхема магіл ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомлі

Гомельскія чыноўнікі заявілі, што менскія праектанты памыліліся, згадаўшы месцы пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ля Навабеліцы.

Гомельскае ўпраўленьня камунальнага будаўніцтва апублікавала справаздачу аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольле будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Гомля.

Арганізацыя «Экадом» заўважыла, што ў гэтай справаздачы пазначаныя ня толькі месцы масавых пахаваньняў вайскоўцаў, якія абаранялі Гомель у 1941 годзе, але і дзьве брацкія магілы ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1937 году.

Cхема магіл ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомлі
Cхема магіл ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомлі

Як паведамляе «Наша ніва», да справаздачы прыкладзены таксама ліст ад БелНДІ горадабудаўніцтва (ён датаваны 20 студзеня 2022 году), дзе гаворыцца, што на тэрыторыі на поўдзень ад Навабеліцы «магчыма, маюцца шматлікія няўлічаныя пахаваньні першай паловы ХХ стагодзьдзя — ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў і зьнішчаных 19-22 жніўня 1941 года вайсковых частак Чырвонай арміі, якія абаранялі Гомель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Летась на адным з гэтых месцаў пахаваньняў пракуратура ініцыявала раскопкі. Па выніках заявілі, што ў магілах знаходзяцца ахвяры нацыстаў. У 2022 годзе мясцовыя ўлады прапанавалі паставіць помнік «генацыду беларускага народу» ў месцы правядзеньня раскопак.

Аднак калі побач з гэтым месцам праходзілі раскопкі ў 1995 годзе, з прыцягненьнем гісторыкаў і археолягаў, то высновы былі іншыя. Тады ўлады пацьвярджалі, што там пахаваныя людзі, расстраляныя НКВД у кастрычніку-лістападзе 1937 году. Па ўспамінах жыхароў, у гэтай мясцовасьці (Шчакатоўскім лесе) былі расстрэлы ў 1930-я гады.

Пасьля таго, як інфармацыя аб справаздачы трапіла ў СМІ, чыноўнікі сталі абурацца на праектантаў, спэцыялістаў зь Менску, піша мясцовае выданьне «Флагшток».

«У праўладным пабліку „Говорит Гомель Гомельщина“, які пад нікам Hejter, як мяркуецца, вядзе ідэоляг Гомельскага аблвыканкаму Дзьмітры Ісачанка, заяўлялася, што «людзі маюць уласьцівасьць памыляцца, асабліва праектанты, асабліва не мясцовыя», — паведамляе выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG