Лінкі ўнівэрсальнага доступу

TikTok-блогера Бяляўскага за абразу Лукашэнкі пакаралі 2 гадамі турмы. Закрыты суд прайшоў за паўдня


Андрэй Бяляўскі
Андрэй Бяляўскі

Вядомага блогера затрымалі яшчэ ў красавіку.

Працэс над 45-гадовым TikTok-блогерам з Бабруйску Андрэем Бяляўскім у судзе Бабруйскага раёну і г. Бабруйску прайшоў 22 жніўня ў закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Ягоную справу паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) разглядаў судзьдзя Антон Дудаль. Працэс пачаўся сёньня раніцай, а ўжо пасьля абеду быў вынесены прысуд. Судзьдзя Антон Дудаль пакараў Бяляўскага двума гадамі зьняволеньня.

​Інфармацыя пра затрыманьне ў Бабруйску вядомага TikTok-блогера, аўтара праекту «У меня вопрос» зьявілася ў канцы красавіка. Вядома, што Андрэй Бяляўскі мае канал з такой назвай і на YouTube.

Андрэя затрымалі 28 красавіка проста на працы, у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам зь Бяляўскім забралі і ягонага непаўналетняга сына. Потым сына адпусьцілі, аддалі бабулі зь дзядулем. Пасьля затрыманьня супрацоўнікі ГУБАЗіКу захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Андрэя ўтрымліваюць у бабруйскім СІЗА-5.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG