Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі «Енергоатом» паведамілі пра самую маштабную з пачатку вайны кібэратаку


Нацыянальная атамная энэргагенэравальная кампанія «Енергоатом». Кіеў, Украіна. Архіўнае фота
Нацыянальная атамная энэргагенэравальная кампанія «Енергоатом». Кіеў, Украіна. Архіўнае фота

Раней «Енергоатом» заяўляў пра ціск на працаўнікоў ЗАЭС з боку расейскіх вайскоўцаў.

Украінскае дзяржаўнае прадпрыемства «Енергоатом» паведаміла ў 16 жніўня, што афіцыйны сайт кампаніі зазнаў самую маштабную з пачатку вайны кібэратаку.

Сьцьвярджаецца, што яна была нанесена з тэрыторыі Расеі хакерскай групай «Народная кібэрармія». Група выкарыстала для гэтага больш за 7 мільёнаў бот-юзэраў, якія цягам трох гадзін сымулявалі сотні мільёнаў праглядаў асноўнай старонкі «Енергоатома». Пры гэтым на прадпрыемстве адзначылі, што кібэратака істотна не паўплывала працу кампаніі.

Заява «Енергоатома» аб маштабнай кібератацы зьявілася на фоне напружанай сытуацыі вакол Запароскай АЭС — найбуйнейшай атамнай электрастанцыі ў Эўропе. Яна разьмешчана ў горадзе Энэргадары, які апынуўся пад кантролем расейскіх вайскоўцаў у сакавіку сёлета.

У пачатку жніўня некалькі разоў паведамлялася пра абстрэлы ЗАЭС. Расея і Ўкраіна ў гэтым абвінавацілі адна адну.

На станцыі пры гэтым працягвае працаваць украінскі тэхнічны пэрсанал.

Праз абстрэлы Запароскай АЭС прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі настойвае на санкцыях супраць атамнай галіны Расеі.

ААН заклікала Расею арганізаваць вакол станцыі дэмілітарызаваную зону. Пазыцыю падтрымалі некалькі краін, у тым ліку ЗША.

Акупацыйная адміністрацыя Запароскай вобласьці ў сваю чаргу заявіла, што Захаду трэба заклікаць не да дэмілітарызацыі, а да ўвядзеньня рэжыму цішыні і жорсткіх санкцый за абстрэлы АЭС.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG