Аб тым, што база разбураная, паведамілі некалькі расейскіх тэлеграм-каналаў, якія асьвятляюць вайну ва Ўкраіне, а таксама канал, у якім публікуюцца навіны пра вагнэраўцах з аб’явамі аб наборы наймітаў. Па дадзеных аднаго з расейскіх ваенных карэспандэнтаў, Юрыя Кацёнка, артылерыйскі ўдар быў нанесены з рэактыўнай сыстэмы залпавага агню HIMARS, пастаўленай на ўзбраеньне Ўкраіны ЗША.
Украінскія СМІ адзначаюць, што тыдзень таму іншы расейскі ваенкар, Сяргей Серада, апублікаваў фатаграфіі з наймітамі ў Папаснай, пазней пост быў выдалены.
Паводле зьвестак некаторых СМІ, на базе ў момант удару мог знаходзіцца блізкі да Ўладзіміра Пуціна бізнэсовец Яўген Прыгожын, якога лічаць спонсарам і адным са стваральнікаў ПВК «Вагнэр». Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
- ПВК «Вагнэр» — расейскае неафіцыйнае вайсковае падразьдзяленьне, якое ня значыцца на балянсе вых вайсковых ведамстваў і ў рэестры юрыдычных асоб, аднак яе байцы, па дадзеных шматлікіх журналісцкіх расьсьледаваньняў, бяруць удзел у наземных апэрацыях РФ у Сырыі і ў вайне ва Ўкраіне. ПВК лічыцца адным з найбольш баяздольных падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічаюць у акупацыі ўкраінскіх тэрыторый.