Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыторы Ўкраіны дамовіліся замарозіць выплаты па доўгу краіны на два гады


Замежныя крэдыторы Ўкраіны падтрымалі просьбу Кіева аб двухгадовым замарожаньні выплатаў міжнародных аблігацыяў амаль на 20 мільярдаў даляраў. Гэтае рашэньне дае Ўкраіне магчымасьць пазьбегнуць дэфолту па зьнешнім доўгу.

«Украіна зэканоміць на плацяжах амаль 6 мільярдаў даляраў, — заявіў прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль. — Гэтыя сродкі дапамогуць нам захаваць макрафінансавую стабільнасьць, умацаваць устойлівасьць украінскай эканомікі і павысіць моц нашай арміі».

Кіеў прызначыў амэрыканскі банк JP Morgan адзіным агентам на перамовах адносна атрыманьня згоды крэдытораў.

Паколькі Ўкраіна ў 2022 годзе сутыкнецца з чаканым спадам эканомікі на цэлых 45%, краіны-крэдыторы, у тым ліку ЗША, Вялікая Брытанія і Японія, таксама падтрымалі адтэрміноўку пагашэньня доўгу, а група ўрадаў краін, якія ўваходзяць у Парыскі клуб, пагадзілася прыпыніць спагнаньне плацяжоў да канца 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG