Але «гарнякі» місію ратунку ня выканалі, піша pressball.by. Прайграўшы «Клужу» ў матчы ў адказ 0:1, «Шахтар» пакінуў Беларусь на апошнім месцы ў цяперашнім розыгрышы эўракубкаў сярод усіх краін Эўропы.
У 12 гульнях беларусы дабіліся толькі адной перамогі і трох нічыйных вынікаў пры 8 паразах. Агульны бал на краіну — усяго 0,625.
На перадапошнім месцы ў табліцы апынулася Андора — 0,666 бала.
У Сан-Марына — 0,833, у Люксэмбургу — 0,875, у Эстоніі — 1,166, у Мальты — 2,250.