Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў вырак пэнсіянэрцы Алене Гнаўк


Алена Гнаўк
Алена Гнаўк

65-гадовай жанчыне пакінулі прысуд бязь зьменаў, апэляцыю адхілілі.

9 жніўня ў абласным судзе ў Берасьці тройка судзьдзяў (сярод іх Сьвятлана Крамянёўская) разглядала апэляцыю на апошні прысуд Алены Гнаўк. Рашэньне раённага суду пакінулі бязь зьменаў, паведаміла «Берасьцейская Вясна».

17 чэрвеня Алену Гнаўк асудзілі на 3,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 3200 рублёў. Гнаўк прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

З 2020 году Алену мэтанакіравана перасьледавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі ў «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах.

З улікам часу, які пружанская палітзьняволеная ўжо правяла ў СІЗА, ёй застанецца адсядзець яшчэ 2 гады і 8 месяцаў у калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG