Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Расейцы ўхвалілі б рашэньне Пуціна і спыніць вайну, і пачаць новы наступ


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Магчымае рашэньне Ўладзіміра Пуціна пачаць «новы наступ на Кіеў» падтрымалі б 60 працэнтаў расейцаў, пры гэтым 65 працэнтаў рэспандэнтаў ухвалілі б і намер заключыць мірнае пагадненьне і спыніць вайну.

Такія вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня службы Russian Field, якія падае «Коммерсант».

Аўтары апытаньня адзначаюць, што яго вынікі могуць не супадаць з рэальнай думкай рэспандэнтаў, бо «расейцы баяцца гаварыць на гэтую тэму — вырасла колькасьць адмоваў, менш шчырасьці».

У цэлым за працяг ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне выказалася палова апытаных, а за пераход да мірных перамоваў — 38 працэнтаў. Агульны ўзровень падтрымкі так званай спэцапэрацыі складае 69 працэнтаў, супраць выступаюць каля чвэрці рэспандэнтаў, яшчэ 8 працэнтаў — ня могуць адказаць.

Думку, што вайна ва Ўкраіне зацягнулася, паддзяляюць 59 працэнтаў апытаных, 28 працэнтаў лічаць інакш. 30 працэнтаў удзельнікаў апытаньня лічаць, што вайна ва Ўкраіне працягнецца яшчэ больш за год, 20 працэнтаў спадзяюцца на яе завяршэньне цягам паўгода, а 13 працэнтаў — на спыненьне баявых дзеяньняў на працягу аднаго-двух месяцаў.

У тым, што так званая спэцапэрацыя праходзіць пасьпяхова або «хутчэй пасьпяхова», упэўненыя 62 працэнты расейцаў. 19 працэнтаў мяркуюць, што наадварот. 62 працэнты апытаных мужчын заявілі, што не гатовыя асабіста ўзяць удзел у баявых дзеяньняў пры такой магчымасьці. У траўні аналягічны паказьнік склаў 55 працэнтаў. Аб жаданьні асабіста прыняць удзел у «спэцапэрацыі» заявілі 29 працэнтаў апытаных, трэць якіх ва ўзросьце ад 45 да 59 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG