Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская выведка: Расея не змагла дамагчыся істотнага прагрэсу на Данбасе


Украінскія вайскоўцы едуць на БТР па дарозе ў Данецкай вобласьці, 7 ліпеня 2022 г.
Украінскія вайскоўцы едуць на БТР па дарозе ў Данецкай вобласьці, 7 ліпеня 2022 г.

Расея працягвае атакаваць украінскія пазыцыі ў Данецкай вобласьці, але істотнага прагрэсу яе войскам дабіцца не ўдалося, паведаміла брытанская выведка.

«За выходныя Расея працягнула засяроджваць намаганьні на ўмацаваньні абароны на поўдні Ўкраіны. Нягледзячы на зьмену намаганьняў, Расея працягвае атакаваць украінскія пазыцыі ў Данецкай вобласьці. За апошнія 30 дзён наступ Расеі на горад Бахмут быў яе самым пасьпяховым напрамкам на Данбасе; аднак за гэты час Расеі ўдалося прасунуцца ўсяго на 10 кілямэтраў. На іншых участках Данбасу, дзе Расея спрабавала прарвацца, за гэты 30-дзённы пэрыяд яе сілы не здабылі больш за тры кілямэтры; гэта амаль напэўна значна менш, чым плянавалася», — гаворыцца ў паведамленьні, якое 9 жніўня распаўсюдзіла ў твітэры Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

У выведцы заявілі, што, нягледзячы на сталае інтэнсіўнае выкарыстаньне артылерыі ў гэтых раёнах, Расея не змагла стварыць баяздольную пяхоту ў дастатковай колькасьці, каб забясьпечыць больш істотны прагрэс.

У ранішняй зводцы Генэральны штаб УСУ паведаміў, што расейскія войскі вядуць наступ на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках.

Брытанская выведка напярэдадні паведамляла, што Расея для абароны і стрымліваньня свабоды перамяшчэньня ўздоўж сваіх абарончых ліній на Данбасе выкарыстоўвае супрацьпяхотныя міны, якія патэнцыйна могуць нанесьці значныя страты як вайскоўцам, так і мясцоваму цывільнаму насельніцтву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG