Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайны плян зьмяншэньня спажываньня газу ў Эўразьвязе набыў моц. Што гэта значыць


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Надзвычайны плян скарачэньня спажываньня прыроднага газу ў Эўразьвязе набыў моц у аўторак, 9 жніўня.

Ён прадугледжвае, што ўсе краіны ЭЗ добраахвотна зьменшаць спажываньне газу на 15 працэнтаў з пачатку жніўня да сакавіка наступнага году ў параўнаньні з сярэднім спажываньнем за апошнія пяць гадоў у гэты пэрыяд. Мэта — зьнізіць рызыкі ад магчымага поўнага спыненьня паставак газу з Расеі. Падчас вайны Расеі супраць Украіны «Газпром» ужо рэзка зьменшыў пастаўкі ў эўрапейскія краіны.

Паводле Эўрапейскай камісіі, краіны ЭЗ павінны зэканоміць 45 млрд кубічных мэтраў газу. Нямеччына мае скараціць спажываньне газу прыкладна на 10 млрд кубамэтраў, каб дасягнуць мэты ў 15 працэнтаў.

Калі ня ўдасца дамагчыся дастатковай эканоміі пры шырокамаштабным дэфіцыце паставак, наступным крокам можа стаць абвяшчэньне трывогі ва ўсім Эўразьвязе і ўвядзеньне абавязковых мэтавых паказьнікаў зьніжэньня спажываньня газу. Для гэтага неабходная згода прынамсі 15 краін ЭЗ, на долю якіх прыпадае ня менш як 65 працэнтаў яго насельніцтва.

У той жа час некаторыя краіны, напрыклад Гішпанія і Італія, дамагліся для сябе выключэньняў з пляну эканоміі газу і мерацца скараціць спажываньне менш чым на 15 працэнтаў. Надзвычайны плян будзе дзейнічаць адзін год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG