Пра гэта паведаміла Беларуская служба Польскага радыё.
У канцы ліпеня інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl трапіў у Беларусі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля прызнаньня ўладамі Беларусі парталу Польскага радыё «экстрэмісцкім» доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень.
Матэрыялы Беларускай службы Польскага радыё застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.
Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі заблякавалі сайты дзясяткаў беларускіх незалежных мэдыя, большасьць зь іх прызналі «экстрэмісцкімі». Беларусаў рэгулярна затрымліваюць і судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за перапосты інфармацыі са СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі».