Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя і Латвія прыпыняюць выдачу візаў грамадзянам Расеі


Амбасада Баўгарыі ў Расеі
Амбасада Баўгарыі ў Расеі

Баўгарыя спыняе на нявызначаны тэрмін выдачу расейцам турыстычных візаў і візаў для ўладальнікаў нерухомасьці. Пра гэта паведамляе асацыяцыя турапэратараў Расеі.

Прычынай такога рашэньня стала высылка з Расеі 14 баўгарскіх дыпляматаў, пра якую было абвешчана 5 жніўня. У заяве расейскага МЗС гаворыцца, што гэта меры ў адказ на аналягічнае рашэньне Сафіі ў дачыненьні да супрацоўнікаў расейскіх дыппрадстаўніцтваў у Баўгарыі.

28 чэрвеня Баўгарыя паведаміла аб высылцы 70 дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў амбасады Расеі. Расейскія ўлады заяўляюць, што праца амбасады і генконсульстваў цяпер «фактычна паралізаваная».

Выдачу візаў расейскім грамадзянам таксама прыпыніла Латвія. Адзіным выключэньнем можа стаць неабходнасьць паездкі на пахаваньне блізкага сваяка.

Эстонія 28 ліпеня абвясьціла, што спыняе выдаваць грамадзянам Расеі і Беларусі кароткатэрміновыя візы і віды на жыхарства для навучаньня. Улады Эстоніі таксама забаранілі расейцам і беларусам уладкоўвацца на сэзонныя працы, калі ў іх няма доўгатэрміновай нацыянальнай візы. Раней гэта можна было зрабіць з дапамогай турыстычнай візы ад любой з краін Шэнгенскай дамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG