Такія захады на мінулым тыдні прапанавала Эўрапейская камісія. Праект пагадненьня прадугледжвае добраахвотныя захады для зьніжэньня спажываньня газу. Мэта гэтага пагадненьня — зьнізіць рызыкі, якія могуць узьнікнуць у выніку поўнага спыненьня паставак газу з Расеі.
Днём раней «Газпром» абвясьціў, што выводзіць з эксплюатацыі яшчэ адзін газатурбінны рухавік для «Паўночнага патоку – 1», усталяваны на кампрэсарнай станцыі «Партовая». Сваё рашэньне кампанія растлумачыла правядзеньнем капітальнага рамонту. З 27 ліпеня, паводле кампаніі, сутачны аб’ём прапампаванага газу складзе 33 млн кубамэтраў.