Беларуску Кацярыну Глінскую затрымалі разам з сястрой Юліяй некалькі дзён таму, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. У кватэры правялі ператрус. На Кацярыну завялі крымінальную справу, а Юлія, імаверна, атрымала «содні» у адміністрацыйнай справе, паведамляе @MAYDAYMog.