Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў часе выкананьня захадаў у баявой падрыхтоўцы вайсковец тэрміновай службы аднаго з падразьдзяленьняў 11-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады атрымаў агнястрэльнае раненьне, не сумяшчальнае з жыцьцём. Гэтая часка дыслякуецца ў Слоніме.
Як паведаміла прэсавая служба ведамства, створана камісія Міністэрства абароны супольна зь сілавымі органамі для вызначэньня ўсіх абставінаў гібелі салдата.
Міністэрства абароны выказала спачуваньні сваякам і блізкім загінулага, а таксама паабяцала аказаць неабходную дапамогу.