Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігурантаў масавых затрыманьняў у Янаве працягваюць штрафаваць і арыштоўваць, — «Вясна»


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Фігурантаў масавых затрыманьняў у Янаве (Берасьцейская вобласьць) працягваюць штрафаваць і арыштоўваць, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманым прысудзілі: Аляксандру Юшкевічу — штраф 50 базавых велічынь (1,6 тыс. рублёў), Андрэю Беленькаму — 15 дзён арышту, Дзьмітрыю Сенчуку — 13 дзён аршту. Артыкулы КаАП, паводле якіх вынесьлі рашэньні, невядомыя.

Раней двойчы аштрафаваную маці траіх непаўналетніх дзяцей Марыну Кіявец затрымалі паўторна, суд над ёй чакаецца 18 ліпеня.

Як паведамлялася, масавыя ператрусы і затрыманьні ў Янаве 13 і 14 ліпеня закранулі мясцовых актывістаў, а таксама тых, каго раней прыцягвалі да адказнасьці ў палітычна матываваных справах.

14 ліпеня затрыманую Тамару Падымаку аштрафавалі на 30 БВ (960 рублёў), Марыну Кіявец — на 29 БВ (928 рублёў). Абедзьвюх абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Дыяну Міховіч арыштавалі на 15 дзён паводле арт. 24.3 КоАП (непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Праваабаронцы першапачаткова паведамлялі, што пры затрыманьні супрацоўнікі міліцыі «мэтанакіравана застрэлілі» сабаку мясцовай жыхаркі Алены Пуцыковіч, якая раней была асуджаная на абмежаваньне волі.

17 ліпеня яны ўдакладнілі, што сабака пасьля стрэлаў выжыў і знаходзіцца ў стацыянары вэтэрынарнай клінікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG