Паводле сьледзтва, Сяргей Глябко ў сакавіку 2022 году расклаў вогнішча перад праездам пасажырскага цягніка па чыгунцы. Машыніст не пасьпеў экстрана затармазіць, таму цягнік праехаў над агнём.
Празь некаторы час да гэтага месца набліжаўся грузавы цягнік з вугалем. Ён пасьпеў спыніцца дзякуючы папярэджаньню ад дыспэтчараў.
Паводле пракуратуры, на такі ўчынак мужчына пайшоў «пад узьдзеяньнем дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
15 ліпеня стала вядома, што справу Глябко пракуратура накіравала ў суд.