«Расейскія ракеты трапілі ў цэнтар Віньніцы. Восем загінулых, сярод іх маленькае дзіця. Ёсьць параненыя. Гэта чарговае злачынства акупантаў у нашым мірным горадзе глыбока ў тыле», — паведаміў дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Кірыл Цімашэнка.
Як паведаміў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ігар Кліменка, «папярэдне, тры расейскія ракеты трапілі ў будынак з офіснымі памяшканьнямі, ад удараў пацярпелі таксама Дом афіцэраў і разьмешчаныя непадалёк жылыя дамы».
Увага! На відэа лаянка.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў фэйсбуку напісаў: «Віньніца. Ракетныя ўдары па цэнтры гораду. Ёсьць параненыя і загінулыя, сярод іх маленькае дзіця. Кожны дзень Расея зьнішчае мірнае насельніцтва, забівае ўкраінскіх дзяцей, накіроўвае ракеты ў цывільныя аб’екты. Дзе няма нічога вайсковага. Што гэта, калі не адкрыт ы тэрарыстычны акт? Нелюдзі. Краіна-забойца. Краіна-тэрарыст».