Амбасада нагадвае, што Насту Дашкевіч Дзярждэпартамэнт ЗША ўганараваў у 2011 годзе Міжнароднай жаночай прэміяй «За мужнасьць» і заклікае вызваліць Зьмітра Дашкевіча, каб ягоная сям'я змагла «жыць і будаваць сваю будучыню ў Беларусі».
- Зьмітра Дашкевіча затрымалі 23 сакавіка, ён прызнаны палітзьняволеным. Пазьней стала вядома, што крымінальная справа ўзбуджаная таксама і супраць ягонай жонкі Насты за «ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак«. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020.
- Сёньня Дашкевічаў пачалі судзіць і сёньня ж адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор запрасіў для Зьмітра і Насты па 1,5 гады калёніі.
- Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае судзьдзя Тацьцяна Пірожнікава.
- 15 чэрвеня ў сямʼі Дашкевічаў нарадзілася чацьвёртае дзіця.