Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомая колькасьць міжнародных фэдэрацый, якія ўвялі санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартоўцаў


Падчас візыту ў Кіеў прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў, што санкцыі з расейскіх і беларускіх спртоўцаў здымаць ня будуць
Падчас візыту ў Кіеў прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў, што санкцыі з расейскіх і беларускіх спртоўцаў здымаць ня будуць

Міністар моладзі і спорту Ўкраіны Вадзім Гутцайт заявіў, што санкцыі супраць расейскіх і беларускіх спартоўцаў увялі 134 міжнародныя спартовыя асацыяцыі і арганізацыі.

«Супольнымі намаганьнямі мы працягваем ізалёўваць прадстаўнікоў краін-агрэсарак ад міжнародных спаборніцтваў, ад пасад у міжнародных спартовых арганізацыях, пазбаўляем уплыву на спорт. Зрабілі сапраўды шмат, але можна яшчэ больш. Украіна і далей будзе настойваць на поўным санкцыйным блякаваньні расейцаў і беларусаў: на забароне выступаць пад нэўтральным сьцягам таксама», — паведаміў украінскі міністар на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле яго, у алімпійскіх відах спорту дзейнічаюць 48 санкцый, у неалімпійскіх — 69, у супольных — 2, у паралімпійскіх — 12, у дэфлімпійскіх — 2, у відах спорту з інваліднасьцю — 1.

Сярод іншага Фэдэрацыя FIBA выключыла мужчынскія каманды Расеі і Беларусі з адбору на чэмпіянат сьвету-2023 і забараніла правядзеньне турніраў пад сваёй эгідай у Расеі і Беларусі.

Тэнісная фэдэрацыя ITF пазбавіла Расею і Беларусь сяброўства ў сваёй арганізацыі, і адхілі абедзьве зборныя ад Кубку Дэвіса, Кубку Білі Джын Кінг і Ўімблдэна.

Міжнародная фэдэрацыя каратэ WKF таксама адхіліла беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных турніраў.

Акрамя таго, у футболе расейскія клюбы адхіленыя ад усіх міжнародных турніраў у Эўропе, а беларускія каманды і нацыянальная зборная вымушаныя праводзіць міжнародныя матчы на нэўтральных палях, гэта значыць, за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG