Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Мікіту Емяльянава адразу пра прыезьдзе ў калёнію зьмясьцілі ў штрафны ізалятар


Мікіта Емяльянаў у судзе, 12 лютага 2020 году
Мікіта Емяльянаў у судзе, 12 лютага 2020 году

Актывіста анархісцкага руху Мікіту Емяльянава адразу пасьля пераводу ў папраўчую калёнію № 11 адміністрацыя зьмясьціла ў штрафны ізалятар агулам на 18 сутак, паведамляе «Медиазона» са спасылкай на ягоных сваякоў.

Акрамя гэтага, Емяльянава пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня, канфіскавалі 22 кнігі, машынку для стрыжкі і згушчанку. Фармальныя прычыны спагнаньняў невядомыя.

У ваўкавыскай калёніі Мікіта Емяльянаў знаходзіцца з 13 чэрвеня.

11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калёніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы за парушэньне правілаў унутранага распарадку). Агульны тэрмін ягонага зьняволеньня — 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Першапачаткова яго затрымалі яшчэ 20 кастрычніка 2019 году. Паводле сьледзтва, напрыканцы верасьня 2019 году Емяльянаў з таварышам закідалі лямпачкамі, запоўненымі фарбай, будынак Менскага гарадзкога суду, дзе ў гэтыя дні праходзіў суд над анархістам Дзьмітрыем Паліенкам, а таксама спрабавалі падпаліць уваходныя дзьверы ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG