Праца ў невялікіх гарадах стала настолькі стратнай, што прадпрыемству больш выгадна згарнуць дзейнасьць. Не дапамагло нават тое, што «Магілёўсаюздруку» дазволілі гандляваць прадуктамі харчаваньня — цукрам, мукой, алеем.
Па вобласьці ў «Магілёўсаюздруку» было 4 філіялы, 7 участкаў, агулам 225 гандлёвых кропак.
Паводле інфармацыі праваабарончай валянтэрскай групы Mayday, са студзеня 2022-га ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў супрацоўнікам «Магілёўсаюздруку». Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо пайсьці ў адпачынак за свой кошт.
Цяпер прадпрыемства шукае пакупнікоў і арандатараў на свае гандлёвыя аб’екты і распрадае шапікі.