Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя, у якой стварылі Вялікі адронны калайдэр, вырашыла спыніць супрацу зь Беларусьсю


Эўрапейская арганізацыя па ядзерных дасьледаваньнях (CERN), найбуйнейшая ў сьвеце лябараторыя фізыкі высокіх энэргій, заявіла, што плянуе спыніць супрацу і ўсе кантракты зь Беларусьсю і Расеяй з прычыны вайны ва Ўкраіне, паведамляе ABC News.

Навуковая арганізацыя заявіла, што Рада «мае намер скасаваць» усе пагадненьні CERN аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй па заканчэньні тэрміну іх дзеяньня — у чэрвені і сьнежні 2024 году адпаведна.

«Рашэньне Рады пацьвярджае асуджэньне ўварваньня Расеі ва Ўкраіну пры спрыяньні Беларусі, але пакідае дзьверы прыадчыненымі для працягу навуковай супрацы, калі дазволяць умовы ў будучыні», — заявіла гендырэктар CERN Фабіёла Джаноцьці.

У сакавіку арганізацыя прыпыніла супрацоўніцтва з Расеяй і Беларусьсю. Цяпер Рада арганізацыі прыняла фінальнае рашэньне.

Амаль 7% з 18 000 дасьледнікаў CERN да пачатку вайны былі зьвязаныя з расейскімі інстытутамі. Сярод іншага, расейскія навукоўцы бралі ўдзел у плянаваньні некалькіх экспэрымэнтаў зь вялікім андронным калайдэрам, пабудаваным у CERN.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG