Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Ірыну Слаўнікаву пачнуць судзіць 23 чэрвеня


Ірына Слаўнікава
Ірына Слаўнікава

Палітзьняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву, якая знаходзіцца за кратамі ўжо 7,5 месяца, абвінавачваюць у «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх». Ірыне пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

Працэс над Ірынай Слаўнікавай пройдзе ў Гомельскім абласным судзе і пачнецца а 10-й гадзіне, паведамляе «Белсат».

Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі 30 кастрычніка 2021 году ў менскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Сужэнцы адседзелі па 30 дзён адміністратыўнага арышту: першыя 15 — нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», другія 15 — за «дробнае хуліганства».

Празь нейкі час стала вядома, што Ірына Слаўнікава зрабілася падазраванай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). А напрыканцы красавіка 2022 году бацька Ірыны Аляксандар Слаўнікаў даведаўся, што ягонай дачцэ выставілі новае абвінавачаньне — «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня».

На пачатку чэрвеня Ірыну зь менскага СІЗА на Валадарскага перавялі ў гомельскае СІЗА-3.

Дату суду над іншай журналісткай — Кацярынай Андрэевай, якая таксама цяпер у гомельскім СІЗА, яшчэ не прызначылі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG