Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску чакаюць ад Вільні афіцыйнай прапановы аб перамовах на ўзроўні паслоў для асаблівых даручэньняў


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў. Архіўнае фота
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў. Архіўнае фота

Але хочуць абмеркаваць ня толькі праблемы на мяжы.

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі заявілі, што чакаюць ад Літвы афіцыйнай прапановы аб кантактах на ўзроўні пасла для асаблівых даручэньняў.

«Падобны разрыў паміж публічнымі заявамі і бракам канкрэтных афіцыйных крокаў ускладняе ацэнку рэальнасьці намераў літоўскага боку. У сваю чаргу, Беларусь пасьлядоўна падыходзіць да пытаньня дыялёгу і чарговы раз пацьвярджае сваю адкрытасьць да кансультацыяў на адпаведным узроўні ў мэтах абмеркаваньня ўсяго комплексу двухбаковых праблемаў, уключаючы памежныя», — сказана ў камэнтары прэсавага сакратара міністэрства Руслана Варанкова.

У МЗС Беларусі нагадалі, што для гэтага існуе праўная падстава — пункт 1.6 артыкулу 31 Дагавору аб рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы наўпрост вызначае, што бакі, якія не дамовіліся на ўзроўні памежных упаўнаважаных, павінны ўрэгуляваць рознагалосьсі на дыпляматычным узроўні.

Пасьля актывізацыі патоку мэтэазондаў з кантрабандай зь Беларусі, якія ня раз парушалі працу аэрапортаў, у кастрычніку ўрад Літвы закрываў апошнія пункты пропуску Меднікі і Салечнікі на мяжы зь Беларусьсю. Улады Беларусі ў адказ забаранілі рух па краіне зарэгістраваных у Літве грузавікоў, зьмясьцілі іх на стаянкі і налічваюць 120 эўра платы за кожныя содні нават пасьля таго, як урад Літвы зноў адкрыў мяжу. Улады Беларусі дамагаюцца перамоваў на высокім узроўні, на што літоўскія ўлады ісьці ня хочуць, каб не легітымізаваць рэжым.

9 сьнежня Аляксандар Лукашэнка агучыў патрабаваньні да Літвы:

  • вярнуць «17 ці 20 аўтамабіляў», якія сканфіскавалі падчас іх дастаўкі ў Зымбабвэ,
  • аднавіць працу беларускай санаторыі ў Друскеніках,
  • вярнуць грошы, укладзеныя ў будаўніцтва порту ў Клайпедзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG