Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Генштаб: «Мяжу ў Беларусі пачалі ахоўваць супрацоўнікі МУС»


Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль памежнай службы
Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабіль памежнай службы

У Генштабе Ўзброеных сілаў Украіны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі для ўзмацненьня кантролю на дзяржаўнай мяжы пачалі прыцягваць супрацоўнікаў МУС.

Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы ўкраінскага Генштабу за 10 чэрвеня.

«На Валынскім і Палескім кірунках пацьверджана прыцягненьне да аховы мяжы ў Гомельскай вобласьці падразьдзяленьняў спэцыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама ў Генштабе паведамляюць, што ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы ўсё яшчэ прысутнічаюць расейскія вайскоўцы і ракетнае ўзбраеньне «Іскандэр-М», «Панцыр-С1» і інш.

Раней у Генштабе Ўзброеных сіл Украіны заяўлялі, што беларускія войскі заміноўваюць памежную з Польшчай і Ўкраінай тэрыторыю Беларусі. Таксама ў Кіеве сьцьвярджаюць, што Расея спрабуе закінуць ва Ўкраіну дывэрсантаў з тэрыторыі Беларусі і вядзе выведку.

Беларусь анансавала правядзеньне «мабілізацыйных вучэньняў» паблізу ўкраінскай мяжы з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласьці.

Аляксандар Лукашэнка нядаўна заснаваў новае апэрацыйнае вайсковае камандаваньне ў Беларусі — паўднёвае, матывуючы гэты крок эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. Да гэтага часу ў Беларусі былі два апэрацыйныя камандаваньні — паўночнае і паўночна-заходняе.

Таксама ў Беларусі нядаўна заявілі, што краіна плянуе павялічыць колькасьць войска да 80 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG