Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова адмовілася выдаць украінскага дэпутата Беларусі


Яўген Якавенка
Яўген Якавенка

Генпракуратура Малдовы адмовілася экстрадаваць у Беларусь дэпутата Вярхоўнай рады Ўкраіны Яўгена Якавенку, якога затрымалі на малдаўскай мяжы 5 чэрвеня.

Пра гэта 7 чэрвеня паведаміла прэс-служба пракуратуры Малдовы.

«Прычыны адмовы ў экстрадыцыі абумоўленыя статусам гэтай асобы як члена Вярхоўнай Рады Ўкраіны, які перамог на выбарах у 2019 годзе ў Данецкім рэгіёне, у кантэксьце геапалітычнай сытуацыі ў рэгіёне», — адзначылі ў пракуратуры.

Малдаўская пракуратура падазрае, што калі Якавенку экстрадуюць у Беларусь, працэс супраць яго ня будзе справядлівы. Пракуратура распарадзілася адпусьціць украінскага дэпутата.

Якавенка знаходзіцца ў міжнародным вышуку на запыт Беларусі. У Беларусі ўкраінскага дэпутата падазраюць у хабарніцтве і карупцыі.

У 2001 годзе Яўген Якавенка заснаваў гандлёва-прамысловую кампанію «Алькон». Вядома, што кампанія Якавенкі была пасярэдніцай у пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі, паліва, мэталаў і ўгнаеньняў, а таксама займалася гандлем грузавым аўтамабільным транспартам. Па сутнасьці, ягоная дзейнасьць магла быць зьвязаная і з прасоўваньнем беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.

Сярод рэзыдэнтаў свабодных эканамічных зон Беларусі, абнародаваных на адпаведных сайтах, імя Яўгена Якавенкі і назва ягонай кампаніі ня згадваюцца. Але зь відаў дзейнасьці кампаніі, якую ён пасьля абраньня ў парлямэнт перапісаў на жонку Тацяну, вынікае, што ў сфэру ягоных інтарэсаў маглі трапіць беларускія нафтапрадукты, угнаеньні і грузавыя аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG