Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: тры краіны закрылі неба для самалёта Сяргея Лаўрова


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Баўгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для самалёта кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова. Гэта адбылося перад заплянаваным на 6–7 чэрвеня візытам расейскага міністра ў Сэрбію.

Аб гэтым піша сэрбскае выданьне «Вячэрнія навіны». Яно публікуе фатакопію дакумэнту, які забараняе палёт, зь пячаткай чарнагорскіх уладаў.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма. Масква і Бялград паведамленьне СМІ не камэнтавалі.

Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч публічна заявіў аб лягістычных цяжкасьцях у сувязі з плянаваным візытам Лаўрова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG