Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія беларусы разьвіталіся зь Янкам Запруднікам. ФОТА


Адпяваньне Янкі Запрудніка ў Саўт-Рывэрскай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай
Адпяваньне Янкі Запрудніка ў Саўт-Рывэрскай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай

31 траўня ў Іст-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі) адбылося пахаваньне аднаго зь лідэраў беларускай дыяспары ў ЗША Янкі Запрудніка.

Гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік памёр 25 траўня на 96-м годзе жыцьця.

Паніхіда адбылася ў пахавальным доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры, адпяваньне — у Саўт-Рывэрскай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.

Янка Запруднік знайшоў вечны спачын на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку.

Фота Сяргея Трыгубовіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG