Сямі зь іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калёніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё 18-годзьдзе за кратамі, нагадвае «Вясна».
17-гадовы экс-палітвязень Максім Куксачэнка, якому прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калёніі, у красавіку выйшаў на волю.
Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калёніі. Пазьней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакараньня для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калёніі.
Сьпіс 9 непаўналетніх палітвязьняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі:
- Мікіта Залатароў
- Сяргей Гацкевіч
- Эдуард Кудынюк
- Максім Шатохін
- Данііл Калесьнікаў
- Максім Імхавік
- Іван Пацяйчук
- Дзяніс Хазей
- Аляксандар Вінярскі