Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: ААН прызнала неправамерным затрыманьне Максіма Знака ў 2020-м і паслала сваё рашэньне ўладам Беларусі


Максім Знак, архіўнае фота
Максім Знак, архіўнае фота

Такое рашэньне прыняла Рабочая група па адвольных затрыманьнях ААН (WGAD), якая разгледзела скаргу, пададзеную абаронай Максіма Знака 4 кастрычніка 2020 году. Група накіравала сваё рашэньне ўладам Беларусі 21 траўня 2022-га.

«Больш як паўтара года нам спатрэбілася, каб атрымаць гэты важны вэрдыкт. Гэта экспэртыза самага высокага ўзроўню. Рашэньне Рабочай групы ўжо ня будзе аспрэчвацца ў міжнародных органах», — напісаў адвакат Дзьмітры Лаеўскі.

Рабочая група пастанавіла, што належным сродкам прававой абароны зьяўляецца неадкладнае вызваленьне Максіма Знака і наданьне яму права на кампэнсацыю. Рабочая група заклікала ўрад Беларусі прыняць тэрміновыя меры для забесьпячэньня неадкладнага безумоўнага вызваленьня Максіма Знака.

Акрамя таго, інфармацыю аб выяўленых парушэньнях правоў Максіма Знака Рабочая група накіравала чатыром спэцыяльным дакладчыкам ААН: аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый; аб заахвочваньні і абароне права на свабоду думак і іх свабоднае выказваньне; аб незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў; аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Рабочая група запытала ва ўраду Беларусі інфармацыю пра меры, прынятыя для выкананьня рашэньня Рабочай групы, у тым ліку пра тое, ці быў вызвалены Максім Знак і ці выдзеленая яму кампэнсацыя.

Рашэньне Рабочай групы па адвольных затрыманьнях ААН заснаванае на экспэртнай ацэнцы абавязаньняў Рэспублікі Беларусь, якія дзяржава, што ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, павінна выконваць.

  • Максім Знак — беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Палітычны зьняволены.
  • У часе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі. 14 ліпеня 2020 году ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе.
  • Пасьля выбараў і пачатку масавых пратэстаў 15 жніўня пачалося фармаваньне Каардынацыйнай рады для арганізацыі працэсу пераадоленьня палітычнага крызісу, Максім Знак быў выбраны ў яе прэзыдыюм, куды ўсяго ўвайшлі 7 чалавек.
  • 6 верасьня 2021 Менскі абласны суд прызнаў Максіма Знака вінаватым у злачынствах, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу і прысудзіў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні такім фармаваньнем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG