Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі дылер МАЗ вырашыў адмовіцца ад прадукцыі беларускага прадпрыемства


Менскі аўтамабільны завод
Менскі аўтамабільны завод

Адзін з найбуйнейшых украінскіх дылераў грузавога брэнда МАЗ, кампанія «УкрЄвроМАЗ», адмаўляецца ад беларускай прадукцыі, паведамляе Vesti.ua са спасылкай на Асацыяцыю аўтавытворцаў Украіны «Украўтапрам».

Адзначаецца, што з моманту стварэньня ТАА «УкрЄвроМАЗ» прадпрыемства пазыцыянавала сябе як монабрэндавая кампанія па продажы транспартных сродкаў Менскага аўтамабільнага завода, а таксама тэхнікі на шасі МАЗ ад украінскіх вытворцаў.

«Мы верым, што прадукцыя МАЗ яшчэ вернецца на рынак Украіны, а Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. А пакуль гэта адбудзецца, мы прыступаем да новага этапу разьвіцьця кампаніі — продажы тэхнікі ад „УкрЄвроМАЗ“ на шасі эўрапейскіх вытворцаў. Так сёньня мы атрымалі набытае шасі Renаult D і ўжо думаем, якое абсталяваньне на яго ўсталяваць», — пракамэнтавалі рашэньне ў кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG