Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці месяц запар зьніжаецца вытворчасьць, адток кадраў за 3 месяцы склаў 1,5 тысячы чалавек


Беларускі мэталюргічны завод, адзін з флягманаў беларускай прамысловасьці
Беларускі мэталюргічны завод, адзін з флягманаў беларускай прамысловасьці

Флягманы прамысловасьці краіны паведамілі апэратыўныя вынікі ў 2022 годзе. У галіне фіксуюцца рост складзкіх запасаў і рэкорды ў пазыках.

За 4 месяцы прамысловая вытворчасьць у Рэспубліцы Беларусь скарацілася на 2,5% да ўзроўню мінулага году. У красавіку выпуск прамысловасьці моцна зьнізіўся на фоне высокай базы мінулага году. У траўні варта чакаць зьмякчэньня эфэкту базы, і падзеньне да 2021-га можа быць не такім моцным, прагназуюць banki24.by.

Выпуск за 4 месяцы зьнізіўся ў Менску і ва ўсіх абласьцях, апрача Горадзенскай, якая ў плюсе за кошт работы АЭС, а вось флягманы апрацоўкі ў рэгіёне таксама ў мінусе.

Згодна зь Белстатам, на 1 траўня складзкія запасы ў прамысловасьці дасягнулі 7,4 млрд беларускіх рублёў.

У студзені–сакавіку 2022 году флягманы прамысловасьці звольнілі 30,4 тысячы чалавек, а прынялі 28,9 тысячы. Такім чынам, за 3 месяцы чысты адток кадраў склаў каля 1,5 тысячы чалавек.

Фінансавае становішча флягманаў адлюстроўвае рэнтабэльнасьць продажу. За студзень–сакавік 2022 году сярэдняя рэнтабэльнасьць у прамысловасьці склала 9,6 % (пры 8,3 % у эканоміцы).

Па выніках 3 месяцаў 44,7% флягманаў прамысловасьці мелі рэнтабэльнасьць да 5% і 33,9% флягманаў — рэнтабэльнасьць ад 10% і большую. Каля 8,9% флягманаў прамысловасьці паказалі рэнтабэльнасьць 20+%, 2,4% флягманаў — рэнтабэльнасьць 30+%.

На 1 красавіка 2022 году сумарныя даўгі вядучых прадпрыемстваў прамысловасьці склалі 105,3 млрд беларускіх рублёў(максымум за пэрыяд назіраньняў). За студзень–сакавік прадпрыемствы выплацілі па запазычанасьцях і крэдытах 12,9 млрд беларускіх рублёў, на што было патрачана звыш 30% выручкі.

23 траўня на сустрэчы з Пуціным у Сочы Лукашэнка заявіў, што беларуская эканоміка неймаверна ўзмацнілася.

Паводле яго, ураду Беларусі ўжо ўдалося дамовіцца аб многіх сфэрах у імпартазамяшчэньні, а па астатніх пазыцыях маюць намер вырашаць праблемы. Ён падзякаваў Захаду за «штуршок», пасьля якога Беларусь і Расея нібыта больш уважліва заняліся эканамічнымі справамі. Але лічбаў у доказ сваіх словаў не прывёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG