Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту заклікала ўвесьці нафтавае эмбарга супраць Расеі бяз згоды Вугоршчыны


Перад Эўрапарлямэнтам, ілюстрацыйнае фота
Перад Эўрапарлямэнтам, ілюстрацыйнае фота

Дзеяньні афіцыйнага Будапэшту названыя «нахабнымі», на думку віцэ-прэзыдэнткі, краіна проста водзіць Эўразьвяз за нос, а Орбан выкарыстоўвае грошы для выгады сваёй сям’і.

Віцэ-прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Катарына Барлі заклікала ўхваліць рашэньне аб заплянаваным ЭЗ нафтавым эмбарга супраць Расеі без удзелу Вугоршчыны. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію Deutschlandfunk, паведамляе DW.

Паводле яе слоў, прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан «водзіць ЭЗ за нос». Яна назвала патрабаваньне Будапэшту аб мільярднай дапамозе «амаль нахабным», улічваючы, што «ўсе ведаюць, куды пойдуць грошы».

Барлі абвінаваціла Орбана ў тым, што той клапоціцца толькі аб тым, каб грошы ішлі празь ягоныя «сямейныя і клянавыя» каналы. Барлі заявіла, што ў Вугоршчыне існуе «адкрыта карупцыйная сыстэма».

Прыняцьце шостага пакету санкцый ЭЗ супраць Расеі зацягваецца з-за пазыцыі шэрагу краін, найбольш залежных ад паставак расейскай нафты. Брусэль прапанаваў даць ім адтэрміноўку для пошуку новых пастаўшчыкоў сыравіны: Прага можа ўвесьці эмбарга зь ліпеня 2024 году, а Будапэшт і Братыслава — з 2025 году.

Аднак гэтая прапанова Орбану не падалася дастаткова выгаднай. У абмен на згоду на нафтавае эмбарга супраць Расеі, прапанаванае Эўракамісіяй, Будапэшт патрабуе ад ЭЗ шматмільярднай дапамогі. Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта ацаніў адмову ад расейскай нафты ў 15-18 мільярдаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG