Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія забараніла правозіць праз свае порты беларускія вайсковыя грузы


Сьцягі Латвіі, Украіны, Эўразьвязу і Рыгі на будынку Рыскай адміністрцыі
Сьцягі Латвіі, Украіны, Эўразьвязу і Рыгі на будынку Рыскай адміністрцыі

Латвія з 10 траўня прыпыніла дзеяньне пагадненьня, якое дазваляла прамыя чыгуначныя перавозкі вайсковых грузаў зь Беларусі ў трэція краіны праз латвійскія порты.

Аб гэтым паведаміла агенцтва Delfi са спасылкай на Міністэрства транспарту краіны. Пагадненьне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэньня чыгуначным транспартам зь Беларусі ў трэція краіны з выкарыстаньнем портаў Латвіі заключылі ў 1994 годзе, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў Эўразьвяз.

«Латвія ўступіла ў ЭЗ 1 траўня 2004 году, а 29 сакавіка 2004 году стала членам NATO. У сувязі з гэтым Латвія зьвязана прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненьне зь Беларусьсю не адпавядае гэтым правілам. Таксама ўрад Латвіі пераглядае двухбаковыя адносіны з Расеяй і Беларусьсю ў кантэксьце вайны Расеі ва Ўкраіне», — удакладнілі ў міністэрстве.

Беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ракетных удараў па Ўкраіне і для перамяшчэньня войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG