Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе ўкраінскія вайскоўцы пры капаньні акопаў знайшлі старажытныя амфары. ФОТА


Старажытныя амфары, знойдзеныя ўкраінскімі вайскоўцамі пры працы над фартыфікацыямі ў Адэсе
Старажытныя амфары, знойдзеныя ўкраінскімі вайскоўцамі пры працы над фартыфікацыямі ў Адэсе

Украінскія вайскоўцы выпадкова дапамаглі археолягам з раскопкамі.

Адэсе падчас стварэньня ўмацаваньняў знайшлі антычныя амфары. Пра гэта напісала прэс-служба брыгады тэрытарыяльнай абароны Адэсы.

Гістарычныя артэфакты адносяцца прыкладна да V–IV стагодзьдзяў да нашай эры.

Знаходкі былі перададзеныя супрацоўнікам Адэскага археалягічнага музэю Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, якія паабяцалі папоўніць імі фонды музэю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG